Mobile menu (ru)

Testimonials

Lorem ipsum dolor sit amet, consectetur adipisicing elit, sed do eiusmod tempor incididunt ut labore et dolore magna aliqua.
Sandro Rosell
FC Barcelona President

Нягледзячы на шматабяцальныя заявы з асуджэннем гвалту ад некаторых ВНУ ў жніўні, яшчэ перад пачаткам навучальнага году стала зразумела, што ціску на актыўных студэнтаў і выкладчыкаў пазбегнуць не давядзецца. Задзіночанне беларускіх студэнтаў і Студэнцкая ініцыятыўная група падрыхтавалі агляд ціску на студэнцтва. Мы дапаўняем яго кейсамі зволеных выкладчыкаў.


За мінуўшыя 6 тыдняў навучальнага году Задзіночанне беларускіх студэнтаў і Студэнцкая ініцыятыўная група сабралі сведчанні пра 149 затрыманых студэнтаў і студэнтак.
 
У шэрагу выпадкаў вынік затрымання невядомы, але як мінімум 32 чалавек атрымалі адміністратыўнае пакаранне ў выглядзе кароткатэрміновага арышту, і як мінімум 25 чалавек – у выглядзе штрафаў.

Варта адзначыць, што хлапцоў затрымліваюць значна часцей, чым дзяўчат (107 супраць 42), і прысуджаюць ім содні часцей (46% верагоднасці супраць 32%).

Самым абуральным выпадкам затрымання стаў кейс Зміцера Мазура –студэнта БДУІР, якога выкралі каля ўніверсітэта, і прысудзілі спачатку 23 дні арышту, а пасля яшчэ 15. Агулам Зміцер правядзе за кратамі 38 дзён.

У сярэднім тэрміны арышту складаюць 11 дзён, а штрафы – 17 б.в. (459 BYN, каля 180 USD). Для параўнання мінімальная стыпендыя ў шэрагу ВНУ складае 77,08 BYN (каля 30 USD).

3 чалавекі сталі падследнымі ва ўгалоўных справах: Акіхіра Гаеўскі-ГанадаМарфа Рабкова і Анастасія Дудзіна.

Адміністратыўны ціск не быў асноўнай мэтай аналітыкі, але тым не менш былі атрыманыя паведамленні пра як мінімум 28 кейсаў, тры з якіх скончыліся адлічэннем.

Ціск на выкладчыкаў

Імя Ціск з боку МУС Ціск з боку ВНУ
Святлана Волчак, каардынатарка стачкаму Беларускага дзяржаўнага універсітэта, выкладчыца на факультэце радыёфізікі і камп'ютэрных тэхналогій БДУ (Мінск) 15 сутак арышту Не працягнулі кантракт
Максім Шундалаў - кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт кафедры фізічнай оптыкі БДУ (Мінск) Штраф 20 б.в. (540 BYN, каля 210 USD)  
Андрэй Вярыга - старэйшы выкладчык кафедры архітэктуры і кіраўнік аддзелу дызайну і кіравання брэндам ПДУ (Наваполацк) Штраф 20 б.в. (540 BYN, каля 210 USD), паўторна затрыманы па адміністрацыйным правапарушэнні  
Наталля Суслава - дацэнтка кафедры рускай і сусветнай літаратуры ГДУ імя. Ф. Скарыны (Гомель) 8 сутак арышту  
Вадзім Анціпаў - выкладчык філасофіі БДУІР (Мінск) 15 сутак арышту  
Янка Трацяк - дацэнт ГрДУ ім. Я. Купалы (Гародня)   Вымушаны звольніцца
Павел Баркоўскі - дацэнт ФФСН БДУ (Мінск)   Вымушаны звольніцца
Зоя Белахвосцік - народная артыстка Беларусі, выкладчыца Акадэміі мастацтваў (Мінск)   Звольненая
Ганна Давідовіч - дацэнтка ФФСН БДУ (Мінск)   Вымушаная звольніцца
Юлія Матусевіч - выкладчыца лабараторыі практычнага навучання БДМУ (Мінск)   Вымушаная звольніцца
Арцём Зяцікаў - старэйшы выкладчык кафедры фармацэўтычнай хіміі БДМУ (Мінск)   Вымушаны звольніцца
Мікалай Страха - намеснік дэкана па вучэбнай працы, старэйшы выкладчык кафедры геаграфіі і методыкі выкладання геаграфіі БДПУ (Мінск)   Звольнены
Вадзім Белявец - дацэнт гістарычнага факультэта БДУ (Мінск) Затрыманы і адвезены ў РАЎС, адпушчаны без пратакола  

Акром гэтага звольненыя 6 рэктараў універсітэтаў і акадэмій.

Грамадскі балонскі камітэт выступае з асуджэннем любога віду ціску на акадэмічную супольнасць і заклікае да неадкладнага выканання акадэмічных свабод і правоў чалавека.